«ЗIМА»
Зіма прынесла нам белыя казкі, Елкі схавала пад снежныя шапкі, Стала навокал ўсё белым і чыстым, Светам зайграла ўсё прамяністым..
Вецер са снегам імкліва танцуе У небе завея іх песняй чаруе,, Стала паветра празрыстым і чыстым, Срэбрам заззяла ўсё зіхацістым...
Мароз бадзёры на вокнах малюе, Узоры дзівосныя ўсім нам рыхтуе, Як у дзяцінстве яны ўсіх чаруюць, Нават сняжынкі аж шчасця танцуюць..
Зіма прынесла нам дзіўныя казкі, Снегам засыпала ўсе на Калядкі, Будзе на святы ўсе мяккім, іскрыстым, Каб у людзей быў настрой урачыстым...
Марына Ількевіч
|
 |
ПАЦЕШКI
Ладкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі сакатаці, Нечага ім даці. Насыплю гарошку, Каб пад’елі трошку, Ды падсыплю грэчкі, Каб неслі яечкі. Сталі сакатаці, Нечага ім даці, Грэчкі не ядуць, Яек не нясуць.
Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў.
Петушок, петушок, залаты грабянёк! На саломцы спаў, Рана ён устаў, Па вадзічку пайшоў, Маладзічку знайшоў, Маладзічка дабра Яму штонікі дала. Ён і тыя не знасіў І другія папрасіў.
|
 |
КАЛЫХАНКА
Спяць натомленыя цацкі
Лялькі, кніжкі спяць і птушкі, -
Дзень прайшоў.
Зачакаліся падушкі
Малышоў.
Нават казка спаць лажыцца,
Каб уночы нам прысніцца,
Ты ёй пажадай
Баю-бай!
Можна ў казцы пакатацца
На кітах.
Па вясёлцы праімчацца
На катах
І сланятка ўзяць за вушкі
І злавіць пяро жар-птушкі.
Вочкі закрывай,
Баю-бай!
Баю-бай, павінны людзі
Ноччу спаць.
Люлі-люлі, заўтра будзе
Сонца ззяць.
Адпачынку хочуць вочы,
Скажам мы: “Спакойнай ночы!”
Веечкі стуляй,
Баю-бай!..
Словы З. Пятровай Музыка А. Астроўскага.
Пераклад на беларускую мову В. Жуковіча
|
 |